Национальный цифровой ресурс Руконт - межотраслевая электронная библиотека (ЭБС) на базе технологии Контекстум (всего произведений: 635043)
Контекстум
Руконтекст антиплагиат система
Психиатрия, психотерапия и клиническая психология  / №1 2012

Брэсцкая i Вiцебская вобласцi як два палюсы ментальнай прасторы Беларусi (30,00 руб.)

0   0
Первый авторКандрычын
Страниц25
ID497530
АннотацияМэта працы– прадэманстраваць устойлiвы iкомплексны характар адрозненняў паказчыкаў ментальнай сферы ў папуляцыях Брэсцкай i Вiцебскай абласцей. Для аналiзу выкарыстаны ўвесь даступны перыяд рэгiстрацii паказчыкаў псiхiчных расстройстваў – з другой паловы XX ст. да 2010 года. Спецыфiка этнагiстарычнай кампазiцыi на поўначы i поўднi Беларусi разглядаецца ў якасцi прычыны ўстойлiвай рэгiянальнай палярнасцi.
Кандрычын, С.В. Брэсцкая i Вiцебская вобласцi як два палюсы ментальнай прасторы Беларусi / С.В. Кандрычын // Психиатрия, психотерапия и клиническая психология .— 2012 .— №1 .— С. 122-146 .— URL: https://rucont.ru/efd/497530 (дата обращения: 04.05.2024)

Предпросмотр (выдержки из произведения)

Кандрычын С.В. Мiнская абласная клiнiчная бальнiца, Мiнск, Беларусь Брэсцкая i Вiцебская вобласцi як два палюсы ментальнай прасторы Беларусi* Паступiла у рэдакцыю 20.01.2012 г. Кантакты: kandrycz@yandex.ru Рэзюме Мэта працы – прадэманстраваць устойлiвы i комплексны характар адрозненняў паказчыкаў ментальнай сферы ў папуляцыях Брэсцкай i Вiцебскай абласцей. <...> Для аналiзу выкарыстаны ўвесь даступны перыяд рэгiстрацii паказчыкаў псiхiчных расстройстваў – з другой паловы XX ст. да 2010 года. Спецыфiка этнагiстарычнай кампазiцыi на поўначы i поўднi Беларусi разглядаецца ў якасцi прычыны ўстойлiвай рэгiянальнай палярнасцi. <...> На тэрыторыi Беларусi, як i ў некаторых iншых рэгiёнах Еўропы, назiраецца ўстойлiвая дыферэнцыяцыя паказчыкаў здароўя ў накiрунку поўнач – поўдзень [18]. Аналiз асноўных медыка-дэмаграфiчных паказчыкаў па рэгiёнах Беларусi (нараджальнасць, захворваемасць i смяротнасць) дазваляе разглядаць Брэсцкую i Вiцебскую вобласцi як два супрацьлеглыя палюсы: медыка-дэмаграфiчная сiтуацыя на паўднёвым захадзе краiны (Брэсцкая вобласць) на працягу ўсяго перыяду статыстычнага назiрання была больш станоўчай у параўнаннi з паўночным рэгiёнам (Вiцебская вобласць). <...> З пачатку 50-х гадоў XX ст. ва ўсiх абласцях Беларусi рэгiстравалася ўстойлiвая тэндэнцыя да знiжэння прыросту насельнiцтва, пры гэтым натуральны прырост у Брэсцкай вобласцi заставаўся вышэйшы, чым у Вiцебскай (малюнак 1). <...> У папярэднiх працах разглядаўся палярны – у накiрунку поўнач – поўдзень – характар размеркавання на мапе Беларусi шэрагу паказчыкаў: самагубстваў, анкалагiчнай захворваемасцi i смяротнасцi, захворваемасцi на цукровы дыябет у дзяцей [18, 23]. <...> Была выказана думка, што прычыны фармiравання ўстойлiвых рэгiянальных адрозненняў па комплексе медыка-дэмаграфiчных паказчыкаў маюць * Орфография и стиль автора <...>